Улады паабяцалі спрасціць рэгістрацыю сайтаў у Беларусі

18.06.2010 09:31
Архив Редакция

Беларускае кіраўніцтва пайшло насустрач інтэрнэт-бізнэсу і паабяцала спрасціць рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсаў з улікам пажаданняў экспертаў. Працу па спрашчэнні працэдуры рэгістрацыі сайтаў цяпер вядуць міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Беларусі.

Як расказаў начальнік ААЦ Валеры Вакульчык, плануецца знізіць аб’ём інфармацыі, якую юрыдычныя асобы павінны ўносіць пры рэгістрацыі. У прыватнасці, юрасобы змогуць замяніць частку звестак унікальным нумарам падаткаплацельшчыкаў (УНП).

Дадзенае патрабаванне было адным з тых, якія высунулі ўраду прадстаўнікі інтэрнэт-бізнэсу. Як раней паведамляў Тэлеграф, сутнасць прапановаў інтэрнэт-бізнэсу па карэкціроўцы новага заканадаўства зводзіцца да пяці асноўных пунктаў.

Гэтыя прапановы бізнесоўцы, чыя праца звязана з інтэрнэтам, сфармулявалі пасля таго, як мінсувязі растлумачыла некаторыя пытанні, якія ўзніклі ў сувязі з апошнімі зменамі заканадаўства аб інтэрнэце.

Как вам новость?
Головоломки