Улады Мінска жадаюць аднавіць выдачу льготных крэдытаў на жыллё

23.03.2010 09:15
Архив Редакция

Мінскія ўлады праводзяць сумесную працу з "Беларусбанкам" з мэтай аднавіць хуткім часам выдачу палёгкавых крэдытаў на долевае будаўніцтва жылля. Як нагадаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Ясючэня, мэрыя не плануе адмяняць сваё рашэнне № 101, прынятае летась адносна чэрг на будаўніцтва

Дадзеным дакументам мінскія ўлады дазволілі адміністрацыям раёнаў горада ўключаць у спісы льготнага крэдытавання чаргоўнікаў, якія заключылі дамовы на долевае будаўніцтва, незалежна ад даты іх пастаноўкі на ўлік. Аднак у сувязі з нявыдачай банкамі такіх крэдытаў райвыканкамы не прымаюць ад грамадзян дакументы на атрыманне льготных крэдытаў на долевае будаўніцтва, паведамляе БелТА.

«Мы трымаем гэта пытанне на кантролі і разлічваем, што да канца сакавіка яно будзе ўрэгулявана з «Беларусбанкам». Як толькі гэта адбудзецца, адміністрацыі раёнаў Мінска зноў пачнуць прымаць адпаведныя заявы і дакументы ад грамадзян», — распавёў намглавы Мінгарвыканкама.

Па дадзеных Андрэя Ясючэні, летась магчымасцямі, прадстаўленымі рашэннем Мінгарвыканкама №101, скарысталіся больш за 2,5 тыс. чалавек.

Как вам новость?
Головоломки