У Мінску загарэўся Тэатр музкамедыі

10.12.2010 12:43
Архив Редакция

Для ліквідацыі пажару ў Беларускім дзяржаўным тэатры музычнай камедыі ў Мінску сёння, 10 снежня, было накіравана 20 адзінак аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі, паведамленне пра здарэнне ў тэатры паступіла ў сталічную службу МНС у 10:00.

Неадкладна да месца ўзгарання былі накіраваныя 20 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Як растлумачылі ў МНС, пры паступленні паведамленняў аб пажарах на такіх буйных аб’ектах заўсёды накіроўваецца вялікая колькасць пажарнай тэхнікі, перадае БелТА.

Па прыбыцці на месца ратавальнікі выявілі, што гарыць смецце ў памяшканні тэатральнага радыёцэху на 4-м паверсе будынка. У 10:14 пажар быў аператыўна ліквідаваны, пацярпелых няма.

Паколькі ў гэты час у тэатры праходзіла рэпетыцыя спектакля, а па будынку распаўсюджваўся з’едлівы дым, ратавальнікам давялося эвакуяваць 48 чалавек.

Прычыны таго, што адбылося ў цяперашні час высвятляюцца.

Как вам новость?
Головоломки