У Мінску ў багажніку аўто знайшлі расчленены труп мужчыны

23.12.2010 11:24
Архив Редакция

Праваахоўныя органы Мінску выявілі ў двары аднаго з прыватных дамоў у багажніку аўтамашыны "Жыгулі" расчленены труп мужчыны 1952 года нараджэння. Як распавёў старэйшы памочнік пракурора Мінску па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў, супрацоўнікі міліцыі ўжо затрымалі двух падазраваных.

У забойстве мужчыны следства падазрае двух мясцовых жыхароў. Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўных органаў, мужчыны пасля сумеснага застолля нанеслі свайму сабутэльніку мноства нажавых раненняў, затым раздзялілі яго цела і схавалі ў багажніку аўтамабіля, перадае БелТА.

Па дадзеным факце пракуратура Мінску ўжо ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 2 арт. 139 КК Беларусі («Забойства»). Калі віна падазраваных будзе даказаная, мужчынам пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне альбо смяротнае пакаранне.

Как вам новость?
Головоломки