У Магілёўскай вобласці канфіскавалі буйную партыю дызпаліва

27.07.2010 11:09
Архив Редакция

Працаўнікі падатковых органаў па Магілёўскай вобласці і Ленінскім раёне Магілёву № 1 сумесна з праваахоўнымі органамі пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў канфіскавалі ў фізічнай асобы буйную партыю дызельнага паліва. Гэтая асоба займалася прадпрымальніцкай дзейнасцю па рэалізацыі дызельнага паліва без дзяржаўнай рэгістрацыі.

Праверка праводзілася 16 ліпеня гэтага года. Па выніках праверкі было арыштавана 1721 літр дызельнага паліва на суму 4,4 млн. рублёў, распавялі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Адказнасць за гэтае парушэнне прадугледжана ч. 1-1 арт. 12.7 КаАП Беларусі ў выглядзе штрафу ў памеры да 100 базавых велічыняў, то бок, да 3,5 млн. рублёў з канфіскацыяй прадмета парушэння.

Матэрыялы праверкі накіраваныя ў суд для прыняцця рашэння ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Как вам новость?
Головоломки