На сваім прысядзібным участку 58-гадовая жыхарка вёскі Касачы Віцебскага раёна выявіла 75 снарадаў калібру 122 і 45 міліметраў і 24 артылерыйскія выбухоўнікі. Прыбыўшы на месца знаходкі сапёры ваеннай часткі 5524 прыйшлі да высновы, што ўсе боепрыпасы засталіся тут з часоў другой сусветнай вайны.
9 лістапада яны вывезлі снарады і выбухоўнікі ў бяспечнае месца і там знішчылі, паведамляе АІГС УУС Віцебскага аблвыканкама.
Па матэрыялах: «Народныя навіны Віцебска»
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей