У Беларусі назвалі "людзей справы — 2010"

08.07.2010 11:09
Архив Редакция

У Мінску ў Палацы Рэспублікі сёмага ліпеня падвялі вынікі штогадовага конкурсу "Чалавек справы", які арганізоўвае рэдакцыя часопіса "Справа (Усход+Захад)" ужо 15-ы раз. Сярод лаўрэатаў конкурсу кіраўнікі прадпрыемстваў з найбольш хуткім развіццём, якія працуюць на беларускім рынку.

Лаўрэатам конкурсу ўручылі дыпломы і памятныя прызы работы беларускага скульптара Сяргея Гумілеўскага, перадае БелаПАН.

У ліку пераможцаў конкурсу: гендырэктар ААТ «Белмагістральаўтатранс» Мікалай Гарбель, гендырэктар РУП «Магілёўліфтмаш» Анатоль Цюкоў, дырэктар ААТ «Бархім» Яўген Руды, старшыня праўлення ЗАТ «Еўрабанк» Міхаіл Провараў, дырэктар ТАА «Мемпэкс» Віктар Маісееў, дырэктарка СЗАТ «ПрасторМаркет» Інэса Захарэвіч, кіраўніца касметычнага салону «Лэдзі Гадыва» Таццяна Авяр’янава і іншыя.

Па словах дарадцы Нацыянальнай акадэміі навук прафесара Пятра Нікіценкі, які ўзначаліў грамадскую рэдакцыйную раду па падвядзенні вынікаў конкурсу, найбольш паспяховымі і перспектыўнымі аказаліся экспартна-арыентаваныя прадпрыемствы, якія зрабілі стаўку на інавацыйны шлях развіцця.

Как вам новость?
Головоломки