У Беларусь не ўпусцілі міжнароднага праваабаронцу

09.03.2011 17:13
Архив Редакция

Уначы з 8 на 9 сакавіка на беларускай мяжы з цягніка Кіеў-Мінск знялі ўкраінскага грамадзяніна Максіма Кіцюка, які з'яўляецца памочнікам прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю над сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Памежнікі выявілі, што яго імя занесена ў базу дадзеных памежнай службы аб забароне на ўезд у краіну.

Супрацоўнікі памежнай службы накіравалі адпаведны запыт у сталіцу, атрыманы адказ пацвердзіў інфармацыю, перадае АФН. Пра прычыны ўключэння Максіма Кіцюка ў спіс неўяздных памежнікі не паведамілі.

Раніцай 9 сакавіка актывіста Міжнароднай назіральнай місіі адправілі назад ва Украіну, на білет яму паставілі штамп «дэпартаваны».

Максім Кіцюк меў намер прыбыць у Мінск, каб займацца праваабарончай дзейнасцю, адсочваць сітуацыю з захаваннем Беларуссю асноўных міжнародных абавязацельстваў у сферы забеспячэння фундаментальных правоў і свабод чалавека. Беларусь, з’яўляючыся дзяржавай-удзельніцай АБСЕ, абавязана садзейнічаць кантролю па выкананні такіх абавязацельстваў, уключаючы і праваабарончы кантроль.

Как вам новость?
Головоломки