У аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама паведамілі, што ў Барысаве ўначы чацвёртага красавіка ў міліцыю патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што будынак гарадскога Дому культуры замінавалі. На дадзенае месца неадкладна прыбылі сапёры і супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў эвакуявалі з размешчаных у будынку начнога клуба і кавярні каля 500 наведвальнікаў, паведамляе БелаПАН.
Па словах сапёраў, падчас агляду памяшканняў ніякіх выбуханебяспечных прадметаў выяўлена не было. На дадзены момант праходзіць пошук ілжывага мінёра.
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей