Суд адмовіў Някляеву ў выкліку сведкамі Лукашэнкі і Куляшова

10.05.2011 14:35
Архив Редакция

Суд Фрунзенскага раёна Мінску адмовіўся здавальняць хадайніцтва экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева аб выкліку кіраўніка МУС Беларусі Анатоля Куляшова і прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ў якасці сведак. У аўторак, 10 траўня, судовае паседжанне па "справе 19 снежня", у якім Уладзімір Някляеў выступае ў якасці абвінавачанага, аднавілася.

Суддзя Жана Жукоўская патлумачыла такое рашэнне тым, што ні Аляксандр Лукашэнка, ні Анатоль Куляшоў не былі сведкамі таго, што адбывалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 на плошчы Незалежнасці, перадае БелаПАН.

Акрамя таго, суд таксама не задаволіў просьбу Уладзіміра Някляева сустрэцца з дочкамі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, падчас судовага паседжання 6 траўня экс-кандыдат Уладзімір Някляеў запатрабаваў выклікаць у суд у якасці сведак міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова і кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Дадзенае патрабаванне Уладзімір Някляеў аргументаваў тым, што яны абодва публічна заяўлялі аб тым, што 19 снежня на плошчы Незалежнасці ўсё адбывалася з іх ведама.

Как вам новость?
Головоломки