Сіноптыкі: з 19 кастрычніка ў Беларусі пацяплее

18.10.2010 11:26
Архив Редакция

Паводле звестак Рэспубліканскага гідраметцэнтра, у панядзелак, 18 кастрычніка, у Беларусі захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Але ўжо з 19 кастрычніка "ціск пачне падаць і з Балканскага паўвострава на Беларусь чакаецца зрух «паўднёвага» цыклону, які ў корані зменіць характар надвор'я: стане пахмурна, цёпла, вільготна і ветрана", — распавялі сіноптыкі.

У панядзелак, 18 кастрычніка, у краіне будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. «Толькі ўначы і раніцай месцамі па поўдні магчымы невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу -1..-8°С, у паўднёвых раёнах 0..+2°С. Днём паветра прагрэецца да +4..+9°С. Атмасферны ціск за суткі амаль не зменіцца», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У аўторак, 19 кастрычніка, з адступленнем халоднага антыцыклону ўглыб тэрыторыі Расіі, паветраныя патокі пераладзяцца з паўночных на паўднёвыя, гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў. «19 кастрычніка ноччу ў паўднёва-заходніх раёнах, днём на большай частцы рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы 0..-6°С, у паўднёва-заходніх раёнах +1..+4°С; днём +3..9°С», — паведамілі ў Белгідрамеце.

«20 кастрычніка ў многіх раёнах дажджы, месцамі моцныя дажджы, па ўсходзе месцамі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным 0..+5°С, днём +4..+11°С», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

Как вам новость?
Головоломки