Сіноптыкі: дажджы ў Беларусі перастануць да канца тыдня

06.07.2010 15:09
Архив Редакция

У Рэспубліканскім гідраметцэнтры пракаментавалі бягучую сінаптычную сітуацыю ў рэгіёне і яе развіццё ў найбліжэйшы час. Заўтра, сёмага ліпеня, Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне актыўнага атмасфернага фронту. Амаль паўсюдна пройдуць дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +12..+19°С, днём +19..+26°С.

У чацвер, восьмага ліпеня, захаваецца ўплыў франтальнага раздзелу. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні парывісты. Тэрмометры пакажуць ноччу +12..+18°С, днём +21..+27°С, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У пятніцу, дзявятага ліпеня, рог Азорскага антыцыклону наладзіць надвор’е ў заходніх раёнах нашай краіны. Па ўсходняй палове месцамі пройдуць кароткія навальнічныя дажджы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +10..+17°С, днём +23..+28°С, распавялі сіноптыкі.

Как вам новость?
Головоломки