Снапкоў: Літва гатовая дапамагчы Беларусі пры ўступленні ў СГА

21.05.2010 17:58
Архив Редакция

Літоўскі бок выказаў гатоўнасць аказваць Беларусі садзейнічанне пры ўступленні ў СГА. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Беларусі, старшыня беларускай часткі беларуска-літоўскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве Мікалай Снапкоў 21 траўня на 15-м паседжанні камісіі ў Горадні.

«Беларускі бок праінфармаваў літоўскіх партнёраў пра працэс фармавання Мытнага саюза Беларусі, Расіі, Казахстана і правядзенне ў Беларусі працы па ўступленні ў СГА», — расказаў Мікалай Снапкоў, перадае БелТА.
«Літоўскі бок выказаў зацікаўленасць у атрыманні дэталёвай інфармацыі па гэтым пытанні, а таксама выказаў гатоўнасць садзейнічаць Беларусі падчас уступлення ў СГА.  Літва падкрэсліла важнасць выканання на ўсіх этапах стварэння Мытнага саюза міжнародных абавязанняў, а таксама нормаў СГА», — паведаміў міністр эканомікі.
Мікалай Снапкоў лічыць, што дэталёвая інфармацыя пра працэс фармавання Мытнага саюза трох дзяржаў павінна прадстаўляцца суседняй Літве на пастаяннай аснове ў рэжыме он-лайн.

Как вам новость?
Головоломки