Адзін з найбуйнейшых беларускіх банкаў "Прыёрбанк" з 7 траўня прыпыніў магчымасць здзяйсняць усе аперацыі ў замежнай валюце па банкаўскіх пластыкавых картках Visa Electron, Visa Classic, MasterCard Standard выпушчаныя у беларускіх рублях.
Акрамя таго, як паведамілі ў банку, прыпыняецца магчымасць зняцця наяўнай замежнай валюты і змяняюцца ліміты здзяйснення аперацый у замежнай валюце з прымяненнем пластыкавых картак Visa Gold, Visa Platinum выпушчаных у беларускіх рублях.
«З 10 траўня прыпыняецца магчымасць здзяйснення ўсіх аперацый у замежнай валюце па банкаўскіх пластыкавых картках Visa Gold, Visa Platinum, выпушчаных у беларускіх рублях», — паінфармавалі ў «Прыёрбанку».
Раней праз валютны крызісу ў краіне абмежаванні па аперацыях з валютай па пластыкавых картках усталявалі і іншыя буйныя беларускія банкі.
Карткі тыпу Visa Gold, Visa Platinum ў банкаўскай сістэме пазіцыянуюцца як эксклюзіўныя, што валодаюць шэрагам прывілеяў для ўладальніка, які з’яўляецца часцяком vip-кліентам банка.