Прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя тры дні

31.03.2010 16:09
Архив Редакция

У Рэспубліканскім гідраметэацэнтры паведамілі, што ў  першы дзень красавіка Беларусь апынецца ў зоне халоднага маларухомага атмасфернага фронта з хвалямі, які павольна ссоўваецца з Заходняй Еўропы. Дажджы ўначы чакаюцца па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны, у асобных раёнах не выключаны навальніцы.

«Раніцай на ўсходзе слабая смуга. Вецер паўднёва-усходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы +5..+11°С, днём +8..+14°С, на ўсходзе да +17°С», — паведамляе Белгідраметцэнтр.

«У пятніцу і суботу, другога і трэцяга красавіка, захаваецца ўплыў маларухомай франтальнай часткі. Чакаецца няўстойлівае і больш прахалоднае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы», — распавялі сіноптыкі.

«Уначы і раніцай у нізкіх месцах будзе ўтварацца смуга. Вецер зменных кірункаў слабы. Тэмпература паветра ўначы 0..+7°С, дзённы максімум складзе +5..+12°С, па поўдні да +14°С», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамету.

Как вам новость?
Головоломки