Някляеў: улада нажылася на валютным крызісе

24.05.2011 15:54
Архив Редакция

Экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў пракаментаваў дэвальвацыю беларускага рубля. "Мы бачым, што ўлада насамрэч абараняе ў гэтай сітуацыі не народныя, а выключна ўласныя інтарэсы. За месяцы хлусні адносна стану эканомікі рэжым і канкрэтныя чыноўнікі нажылмся праз доступ да інфармацыі і рэальнай валюты. А людзі толькі страцілі", — заявіў ён.

«Усё адбываецца, на жаль, адпаведна нашым прагнозам, зробленым яшчэ да выбараў. Але гэта як раз тая сітуацыя, калі ўсведамленне ўласнай аб’ектыўнасці не цешыць, бо толькі нягоднікі і сволачы могуць радавацца, што народу стала цяжэй жыць», — адзначыў палітык, перадае «Беларускі партызан».

Уладзімір Някляеў таксама ў чарговы раз прапанаваў ўладзе адпусціць асуджаных за ўдзел у дэманстрацыі 19 снежня 2010 гады, «каб атрымаць магчымасць спакойна звяртацца да дзяржаў Еўрапейскага саюза і міжнародных фінансавых арганізацыяў па падтрымку». «Пытанні эканамічнай дапамогі і наяўнасць палітвязняў у нашай краіне ўзаемазвязаныя, і ўлада павінна гэта выразна разумець. А народ — патрабаваць», — падкрэсліў экс-кандыдат.

Как вам новость?
Головоломки