Нарышкін: Расію заўсёды хвалявалі палітычныя знікненні ў Беларусі

14.10.2010 10:12
Архив Редакция

Расію заўсёды хвалявала пытанне палітычных знікненняў у Беларусі. Пра гэта 13 кастрычніка ў Маскве на брыфінгу для беларускіх журналістаў заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргей Нарышкін. Паводле яго слоў, "калі Расія афіцыйна не падымала гэтае пытанне, гэта не азначае, што нас, як грамадзян краіны, якая аддае перавагу дэмакратычнаму шляху развіцця, гэтае пытанне не хвалявала".

Кіраўнік Крамлёўскай адміністрацыі таксама пажадаў беларускаму боку дамагчыся такога ж прасоўвання ў расследаванні гучных крымінальных спраў як у Расіі, перадае БелаПАН.

Акрамя таго, Сяргей Нарышкін пракаментаваў меркаванне аб тым, што Расія мае права ініцыяваць расследаванне гучных спраў, паколькі датычныя да іх людзі і ўскосныя сведкі знайшлі прытулак на яе тэрыторыі. «Гэтае пытанне павінна вырашацца ў рамках пагадненняў паміж праваахоўнымі органамі дзвюх краін», — заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РФ.

Сяргей Нарышкін таксама адзначыў, што не валодае інфармацыяй аб наяўнасці ў Расіі відэазапісаў забойстваў беларускіх палітыкаў.

Што тычыцца фільмаў «Хросны бацька», то, па словах Сяргея Нарышкіна, ён глядзеў іх «кавалачкамі», і ў яго няма «поўнага ўражання» аб іх. «З’яўленне гэтых фільмаў звязана з перапаўненнем цярпення ў журналістаў, якія ўжо не маглі стрымліваць сваё жаданне расказаць аб сваіх расследаваннях», — лічыць кіраўнік крамлёўскай адміністрацыі.

Как вам новость?
Головоломки