На беларускіх пагранпераходах дзяжурыць спецназ

13.06.2011 14:29
Архив Редакция

Жыхару Зэльвы (Гарадзенская вобласць) Аляксандру не дазволілі выехаць у Польшчу праз кантрольна-прапускны пункт "Бераставіца-Баброўнікі". Памежнікі матывавалі сваё рашэнне тым, што не скончыўся пяцідзённы тэрмін з даты апошняга выезду мужчыны за межы Беларусі. Як паведаміў Аляксандр, на кантрольна-прапускным пункце дзяжурылі супрацоўнікі спецназу.

У той жа час, паводле яго слоў, з беларускага боку няма чаргі жадаючых перасекчы мяжу на аўтамабілі, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у сувязі з увядзеннем забароны на вываз паліва і спажывецкіх тавараў многіх кіроўцаў 12 чэрвеня на мяжы з Польшчай заварочвалі назад. У прыватнасці, праз мяжу не прапускалі тых, хто ехаў другі дзень запар. Праз гэта больш за 100 кіроўцаў наладзілі страйк каля КПП «Брузгі» ў знак пратэсту супраць новаўвядзенняў.

Как вам новость?
Головоломки