Мінсувязі не бачыць неабходнасці ў мабільным аператару з Аману

10.03.2010 16:35
Архив Редакция

У міністэрстве сувязі і інфарматызацыі адзначылі, што ў наш час пытанне стварэння пятага мабільнага аператара ў Беларусі міністэрства не разглядае. Прадстаўнікі мінсувязі паведамілі, што ў стварэнні новага мабільнага аператара і прыцягненні для гэтага замежнага капіталу, у прыватнасці з Аману, пакуль няма неабходнасці, таму перамовы з замежнымі кампаніямі па гэтым пытанні не вядуцца.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Ігар Войтаў падчас візіту ў Аман распавёў, што аманскія бізнэсмэны, якія працуюць у сферы тэлекамунікацый, зацікаўлены інвеставаць у Беларусь. «Іх цікавіць пытанне, звязанае з магчымым стварэннем новых аператараў сувязі ў нашай рэспубліцы. Такія прапановы таксама трэба разглядаць. Чым больш будзе кампаній на рынку, тым вышэй канкурэнцыя і ніжэй кошты на паслугі», — адзначыў Ігар Войтаў.

 

Спецыяліст падкрэсліў, што гаворка можа ісці пра стварэнне як аператара мабільнай сувязі, так і правайдара інтэрнэт-паслуг, паведамляе БелТА.

На сённяшні дзень у Беларусі прысутнічаюць чатыры мабільныя аператары, тры з якіх прадстаўлены на рынку GSM-сувязі. Аператар Diallog надае кліентам паслугі па тэхналогіі EV-DO.
 

Как вам новость?
Головоломки