Мазырскі НПЗ гатовы перапрацоўваць азербайджанскую нафту

31.01.2011 17:33
Архив Редакция

Мазырскі НПЗ гатовы перапрацоўваць лёгкую азербайджанскую нафту гатунку Azeri Light. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара МНПЗ па забеспячэнні сыравінай і рэалізацыі нафтапрадуктаў Віталь Паўлаў. "У нас ёсць вопыт перапрацоўкі розных гатункаў нафты: расійскай, беларускай, венесуэльскай. Так што завод гатовы да прыёму азербайджанскай нафты", — падкрэсліў ён. 

Азербайджанскую нафту, як і венесуэльскую, у Мазыры будуць перапрацоўваць у сумесі з расійскай маркі Urals, па адпрацаванай прадпрыемствам тэхналогіі. «Паколькі Azeri Light — гэта лёгкая нафта, з яе можна атрымаць большую колькасць светлых нафтапрадуктаў, чым з вуглевадароднай сыравіны тыпу Urals. Высокі патэнцыял выпрацоўкі светлых нафтапрадуктаў маюць таксама венесуэльская і беларуская нафта», — адзначыў Віталь Паўлаў, перадае БелТА.

Як паведамляў Тэлеграф, 29 студзеня ва ўкраінскі порт «Паўднёвы» танкер Minerva Astra даставіў 81 тыс. тон азербайджанскай нафты для Беларусі. У рамках кантракта, падпісанага паміж ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» і Дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербайджана, у 2011 годзе ў Беларусь будзе дастаўлена чатыры мільёны тон нафты. Вуглевадародную сыравіну будуць дастаўляць ва ўкраінскі порт «Паўднёвы», а затым па трубаправодах Адэса-Броды і «Дружба» да Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

Как вам новость?
Головоломки