Лукашэнка: за чатыры мільярды даляраў на год я гатовы здацца

17.12.2010 16:29
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня заявіў, што дамоўленасці паміж Беларуссю і Расіяй аб бяспошлінных пастаўках расійскай нафты, ацэненыя расійскімі экспертамі ў чатыры мільярды даляраў, станоўча ўплываюць на курс нацыянальнай валюты і ў цэлым на настрой людзей. "Нават калі б мне прыйшлося здацца за чатыры мільярды даляраў на год, я за чатыры мільярды даляраў гатовы. Гэта грошы для нашага народа і дзяржавы", — заявіў беларускі лідар.

«Калі нехта кажа, што гэта піяраўскія рашэнні, добра, няхай піяраўскія, але гэта чатыры мільярды даляраў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён таксама адзначыў, што дамоўленасці паміж Беларуссю і Расіяй могуць быць ацэнены і ў вялікую суму, «калі лічыць праз бізнэс і прадпрыемствы», перадае БелТА.

Лукашэнка: Мядзведзеў паступіў па-мужчынску

Дасягнутыя дамоўленасці, паводле слоў прэзідэнта Беларусі, даюць магчымасць Беларусі выканаць усе запланаваныя паказчыкі не да 2015, а да 2013 годзе. «Гэта будуць зрухі па ўсіх напрамках», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адкрыта падзякаваў расійскаму боку за гэтыя дамоўленасці, падкрэсліўшы, што прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў паступіў па-мужчынску, прапанаваўшы зняць праблемныя пытанні ў двухбаковых адносінах яшчэ да пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што нягледзячы на дасягнутыя дамоўленасці па пастаўках нафты, бакам неабходна яшчэ дамовіцца па пастаўках прыроднага газу. «Ідуць цяжкія перамовы. Але якія б там дамоўленасці ні былі, эканоміка ў наступным годзе праглядаецца лепш, чым мы планавалі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Як раней перадаваў Тэлеграф, міністэрства фінансаў Расіі агучыла памер датацый, якія Беларусь атрымае ў 2011 годзе ў выніку бяспошлінных паставак расійскай нафты. Па словах статс-сакратара, намесніка міністра фінансаў РФ Сяргея Шаталава, іх аб’ём складзе каля чатырох мільярдаў даляраў.

Как вам новость?
Головоломки