Лукашэнка патрабуе ад расійскіх СМІ аб'ектыўнай інфармацыі пра Беларусь

18.03.2011 15:06
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на аб'ектыўнасць інфармацыі расійскіх СМІ аб сітуацыі ў Беларусі і беларуска-расійскіх узаемаадносінах. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 18 сакавіка на сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу расійскі СМІ. "Ёсць сэнс, пэўна, нам сёння пагаварыць на тыя тэмы, якія хвалююць і беларусаў, і расійцаў", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах беларускага прэзідэнта, сітуацыя ў сродках масавай інфармацыі «складаецца спецыфічная, калі не сказаць больш». «І нам вельмі хацелася б, каб вы аб’ектыўна данеслі да расійцаў тое, што існуе ва ўзаемаадносінах паміж нашымі краінамі», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён «вельмі ўважліва адсочвае тое, што адбываецца ў медыйнай прасторы Расіі, у Беларусі транслююцца асноўныя расійскія каналы». Пры гэтым прэзідэнт Беларусі са шкадаваннем канстатаваў, што адзіны спадарожнікавы канал «Беларусь-ТБ» вельмі цяжка ўкараняецца ў Расіі.
 
«Да прыкладу, у Маскве, калі мы папрасілі, каб гэты канал глядзелі масквічы, з нас запыталі за гэтую паслугу каля 20-25 млн. даляраў і шэраг іншых умоваў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Нам няпроста, але ў асобных рэгіёнах, дзе расійскія ўлады ідуць нам насустрач, людзі маюць магчымасць глядзець гэты канал і хаця бы навіновыя перадачы з Беларусі. Яны могуць паглядзець альтэрнатыўны пункт гледжання таму, які прапаведуецца на асноўных каналах расійскага тэлебачання і ў некаторых газетных СМІ».

Прэзідэнт Беларусі прызнаўся таксама, што ён «спадзяецца на аб’ектыўнасць асвятлення расійскімі журналістамі сённяшняй сустрэчы». «Для мяне гэта важна з пункту гледжання данясення аб’ектыўнай інфармацыі па нашай краіне да расійскіх гледачам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што таксама «прапанаваў расійскім журналістам, каб менавіта ад іх зыходзілі тэмы сённяшняй гутаркі, а ён гатовы адказаць на ўсе зададзеныя пытанні».

Как вам новость?
Головоломки