Лукашэнка: нажывацца за кошт людзей недапушчальна

25.04.2011 17:23
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе паездкі па рэгіёнах, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, заявіў, што ў пераломны для беларускай эканомікі момант недапушчальна нажывацца за кошт людзей. Кантроль за сітуацыяй з цэнамі кіраўнік дзяржавы ўсклаў на мясцовыя ўлады. Яны ж павінны не дапусціць іх неабгрунтаванага павышэння, указаў прэзідэнт.

Наведваючы 25 красавіка горад Лунінец і Лунінецкі раён, Аляксандр Лукашэнка закрануў і тэмы сельскагаспадарчай вытворчасці, паведамляе БелТА.

«Трэба дакладна вызначыць культуры, якія мы можам апрацоўваць тут, на Палессі. Калі, напрыклад, тут, акрамя клубніцаў, нічога не расце, значыць, трэба аддаць прыярытэт клубніцам і апрацоўваць іх. Але нельга сеяць тое, што не дае добрага выніку. Нельга працягваць жыць дзедаўскімі метадамі. Трэба спецыялізавацца і апрацоўваць тыя культуры, якія тут павінны быць», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка зноў закрануў пытанне дысцыпліны, разумнага і адказнага падыходу чыноўнікаў да працы. «Пакуль ёсць пытанні да кіраўнікоў і старшыняў райвыканкамаў. Менш — да губернатараў, але і да іх ёсць пытанні за непаваротлівасць. Сёлета ціск будзе вельмі строгі на нашых кіраўнікоў», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки