Лукашэнка ўключыў новых міністраў у Савет бяспекі толькі праз чатыры месяцы

18.05.2011 17:23
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 траўня падпісаў указ № 194, якім уключыў у склад Савета бяспекі краіны прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, старшыню Камітэта дзяржкантролю Аляксандра Якабсона і кіраўніка міністэрства па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанку. Раней на гэтых пасадах знаходзіліся Сяргей Сідорскі, Зянон Ломаць і Энвер Барыеў.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі абнавіў склад ураду Беларусі яшчэ 28 снежня.

Па матэрыялах АФН

Как вам новость?
Головоломки