Прэзідэнт Беларусі даручыў ураду і Нацыянальнаму банку краіны ўвесці іпатэку ў поўным аб'ёме ўжо ў першым паўгоддзі 2011 года. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на IV Усебеларускім народным сходзе, які праходзіць у Мінску.
«Трэба аператыўна дапрацаваць сістэму іпатэчнага крэдытавання, якая дазваляе задзейнічаць у жыллёвым будаўніцтве фінансавыя сродкі прыватных інвестараў. Трэба стварыць прывабныя ўмовы з тым, каб стымуляваць грамадзян шырэй выкарыстоўваць гэты прагрэсіўны фінансавы інструмент , — цытуе БелТА кіраўніка дзяржавы.
Пры гэтым павінны быць улічаны ўсе памылкі замежнага досведу, прадугледжаны рычагі бяспекі як для банкаў, так і для забудоўшчыкаў, адзначыў прэзідэнт.
Даведка: Іпатэчны крэдыт — адзін са складнікаў іпатэчнай сістэмы. Пры атрыманні крэдыту на куплю нерухомай маёмасці сама набываная нерухомасць паступае ў іпатэку (заклад) банку як гарантыя вяртання крэдыту.