"Ляпісы" выпусцяць дыск для Еўропы

10.03.2010 14:55
Архив Редакция

Беларускі гурт "Ляпіс Трубяцкі" абвясціў пра намер выпусціць да лета 2010 года свой першы еўрапейскі альбом. Які матэрыял і на якой мове патрапіць на плытку, пакуль не паведамляецца. У сувязі з хуткім рэлізам гурт прыняў рашэнне прыбраць з вольнага доступу свой апошні альбом "Культпросвет", матываваўшы гэта тым, што еўрапейскім выдаўцам будзе складана прадаваць будучы дыск калектыву.

«Культпросвет» выйшаў першага верасня 2009 года. За тыдзень да выйсця альбома на фізічных носьбітах ён быў выкладзены гуртом у сацыяльнай сетцы для творчых людзей «Кругі», дзе яго можна было запампаваць за любую плату ці бясплатна, нагадвае Lenta.ru.

Па дадзеных калектыву, за гэты час плытка была запампавана амаль 40 тыс. разоў. Каля тысячы чалавек заплацілі за спампоўку «Культпросвета» — сума выручкі за анлайн-рэліз склала дзве тысячы даляраў.

Разам з тым «ляпісы» заявілі, што не плануюць у 2010 годзе выдаваць у Расіі і СНД які-небудзь новы альбом, аднак заўважылі, што працягваюць складаць новыя песні. У доказ у сетцы «Кругі» была выкладзена дэма-версія свежага трэка «Фенікс», запісаная Сяргеем Міхалком пад гітару на кухні.

Как вам новость?
Головоломки