Курс еўра ўпаў за два дні на 100 рублёў

06.05.2010 15:19
Архив Редакция

Паводле дадзеных Нацбанка Беларусі, на пятніцу, сёмага траўня, курс еўра складзе 3 810 рублёў, тым самым патаннеўшы на 42 рублі. У цэлым за два дні, шостага і сёмага траўня, еўра упаў адразу на 100 рублёў, пабіўшы гадавы антырэкорд. Паводле выстаўленых курсаў галоўнага банка краіны, патаннеў і расійскі рубель, курс якога складзе сёмага траўня 98,39 рубля.

Курс даляра вырас на пяць рублёў з адзнакі 2 976 рублёў да 2 981 рублёў, перадае «n#####n». 
Падзенне расійскага рубля і еўра паменшылі валютны кошык, які цяпер ацэньваецца ў 1037,77 рублёў.

Как вам новость?
Головоломки