Колькасць заправак у Беларусі да 2015 году павялічыцца да 850

31.03.2010 11:58
Архив Редакция

Сетка аўтазаправачных станцый у краіне да 2015 году пашырыцца да 850 станцый. Пра гэта паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім". "Цяпер забяспечанасць аўтазаправачнымі станцыямі ў Беларусі складае 85-90%. Штогод будуецца каля 30-35 АЗС агульнага карыстання, а таксама вядзецца рэканструкцыя і тэхнічнае пераўзбраенне з павелічэннем магутнасці дзейсных станцый", — распавялі ў "Белнафтахіме".

Па дадзеных канцэрна, за апошнія дзесяць гадоў колькасць АЗС у краіне павялічылася амаль у два разы. «У наш час у Беларусі налічваецца 710 станцый, з іх 458 знаходзяцца ў ведамстве прадпрыемстваў канцэрна, 80 належаць ІП «Лукойл-Беларусь», 40 — ІТАА «ТНК-Бипизапад», 14 — групе кампаній «А-100», дзесяць — СП ТАА «Юнайтэд Компані», сем — ІП «Веста», 63 — арганізацыям розных формаў уласнасці», — паінфармавалі ў «Белнафтахіме», перадае БелТА.

На тэрыторыі раёнаў размешчаны 220 АЗС, у тым ліку 60 — у сельскай мясцовасці. «За апошнія гады забеспячэнне спажыўцоў гаруча-змазвальнымі матэрыяламі значна палепшылася», — адзначылі ў канцэрне.

Больш за ўсё АЗС знаходзіцца на аўтадарогах М-1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі, М-7/Е28 Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы, М-8/Е95 Езярышча — мяжа Ўкраіны, а таксама на трасах, якія ідуць ад сталіцы ў кірунку Віцебску, Магілёва і Гродна.

«Шматлікія запраўкі пабудаваны дзесяць і больш гадоў таму, — распавялі ў канцэрне. — Таму сёння аператары рынка нафтапрадуктаў усе высілкі накіравалі на рэканструкцыю і тэхпераабсталяванне».

Па інфармацыі «Белнафтахіма», за апошнія пяць гадоў у Беларусі рэканструявалі амаль 100 АЗС, з іх 71 — арганізацыямі канцэрна «Белнафтахім». «Пабудаваныя і адрамантаваныя запраўкі адпавядаюць сучасным эстэтычным, тэхнічным, супрацьпажарным і экалагічным патрабаванням. Новыя станцыі ўдала ўпісаліся ў архітэктуру раёнаў. Шматлікія з іх пабудаваны па індывідуальных праектах», — падкрэслілі ў канцэрне.

Как вам новость?
Головоломки