Казахстан заклікае краіны МС забараніць экспарт грэчкі

07.10.2010 14:08
Архив Редакция

Казахстан увёў забарону на экспарт грэчкі, алею і насення алейных культур і заклікае астатнія краіны Мытнага саюза — Беларусь і Расію — далучыцца да гэтых мераў. Адпаведная пастанова ўрада апублікавана ў чацвер, 7 кастрычніка, у афіцыйных СМІ рэспублікі.

У адпаведнасці з пастановай, забарона на экспарт з Казахстана грэчкі, алею і насення алейных культур ўступіць у сілу праз дзесяць дзён пасля афіцыйнай публікацыі. Гэтая мера будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў — да сакавіка 2011 года, перадае АФН.

Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Казахстана павінна паведаміць краінам-удзельніцам і Сакратарыяту МС аб увядзенні забароны на экспарт, а таксама «ўнесці на разгляд камісіі Мытнага саюза прапанову аб ужыванні (аналагічных) мераў іншымі дзяржавамі-ўдзельніцамі Мытнага саюза».

Прэс-служба мінэканамразвіцця Казахстана раней тлумачыла, што ўвядзенне забароны абумоўлена неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я ў свеце, якія склаліся ў 2010 годзе, у сувязі з чым у многіх краінах чакаецца зніжэнне валавога збору алейных і крупяных культур, у тым ліку грэцкіх крупаў. Гэта, у сваю чаргу, можа паўплываць на зніжэнне іх вытворчасці і прапановы.

Па дадзеных маркетынгавай кампаніі «КазАграмаркетынг», у шэрагу рэгіёнаў Казахстана з жніўня 2010 года назіраецца павелічэнне раздробных коштаў на грэцкія крупы. У сярэднім па рэспубліцы павышэнне коштаў склала да 48,5%. Пры гэтым спажыванне грэчкі ў Казахстане невысокае — у сярэднім 11 тыс. тон пры максімальнай норме спажывання ў 32 тыс. тон.

Как вам новость?
Головоломки