КамАЗ: рашэнне аб аб'яднанні з МАЗам можа быць прынята да канца года

25.05.2011 09:19
Архив Редакция

Рашэнне аб аб'яднанні расійскага вытворцы вялікагрузных аўтамабіляў ААТ "КамАЗ" з беларускім ААТ "МАЗ" бакі могуць прыняць да канца 2011 года. Пра гэта 24 траўня на прэс-канферэнцыі паведаміў генеральны дырэктар КамАЗа Сяргей Кагогін. "Да канца года павінна быць прынята рашэнне аб пагадненні", — распавёў ён.

Паводле яго слоў, да канца года эксперты правядуць незалежную ацэнку ААТ «МАЗ», перадае РИА «Новости».

Як раней перадаваў Тэлеграф, з прапановай аб’яднаць расійскі КамАЗ і беларускі МАЗ у лютым гэтага года выступіла расійская карпарацыя «Ростэхналогіі». Расійскі бок прапанаваў аб’яднаць дзве кампаніі ў адну, пры гэтым перадаць 100% акцый МАЗа Расійскаму КамАЗу, а беларускаму боку перадаць пакет акцый КАМАЗа.

Как вам новость?
Головоломки