Ярмошына: у выпадку прымусу галасаваць датэрмінова звяртайцеся ў пракуратуру

15.12.2010 15:02
Архив Редакция

У выпадку, калі начальнік прымушае прагаласаваць датэрмінова, можна звяртацца ў пракуратуру. Пра гэта заявіла кіраўніца Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. Калі ж, па словах кіраўніцы ЦВК, кіраўнік просіць прагаласаваць да асноўнага дня выбараў, то трэба сказаць: "Я прыйду ў дзень выбараў". У дадзеным выпадку з яго боку ідзе проста агітацыя, адзначыла Лідзія Ярмошына.

Як заявіла кіраўніца Цэнтрвыбаркама, загад па прынцыпе «калі не пойдзеш, то табе за гэта нешта будзе», з’яўляецца парушэннем свабоды грамадзяніна на ўдзел у выбарах і можа карацца адміністрацыйна, перадае «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Як ужо паведамляў Тэлеграф, у першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі прагаласавала 3,4% выбаршчыкаў, або больш 237 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. У Віцебскай вобласці прагаласавала 5% выбаршчыкаў, у Гомельскай — 4,2%, Магілёўскай — 3,5%, Гарадзенскай — 3,1%, Мінскай — 3%, у Берасцейскай вобласці і Мінску — па 2,6%.

Как вам новость?
Головоломки