Гомельскія памежнікі затрымалі "навагоднюю кантрабанду" на 12 тыс. даляраў

29.12.2010 15:50
Архив Редакция

У ноч на 29 снежня гомельскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў пункце пропуску "Новая Гута" на мяжы з Украінай затрымалі Citroen з кантрабанднай сувенірнай прадукцыяй. Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, навагоднія сувеніры разам з канфіскаванай іншамаркай эксперты ацанілі ў 36 млн. рублёў (амаль 12 тыс. даляраў).

Як растлумачылі ў Дзяржпамежкамітэце, больш за 360 разнастайных сувеніраў (керамічныя і гліняныя статуэткі, куфлі і іншае) жыхар Гомельскай вобласці спрабаваў правезці пад выглядам асабістых рэчаў у тэхналагічных нішах мікрааўтобуса. Да вырашэння суда і кантрабандны тавар, і сам аўтамабіль затрыманыя супрацоўнікамі мытні.

«Перад навагоднімі святамі ў грамадзян, якія спрабуюць зарабіць відавочна сумнеўным спосабам, пашыраецца асартымент кантрабанднай прадукцыі. Да традыцыйнага асартыменту цыгарэт і спіртных напояў дадаецца сувенірная прадукцыя — фурнітура, навагоднія ўпрыгажэнні, сувеніры і падарункі», — адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце.

Как вам новость?
Головоломки