Exit-poll: 74,7% галасоў аддадзена за Лукашэнку

19.12.2010 16:37
Архив Редакция

Паводле дадзеных аналітычнага цэнтра EcooM, які праводзіць exit-poll на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, на 12:00 19 снежня 74,7% прагаласаваўшых выбаршчыкаў аддалі свае галасы за дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандр Лукашэнку. На другім месцы Андрэй Саннікаў — за яго прагаласавала 4,7% выбаршчыкаў, на трэцім Уладзімір Някляеў (4,3%), супраць усіх прагаласавала 5,7% выбаршчыкаў.

Такія дадзеныя сацапытання паведаміў кіраўнік аналітычнага цэнтру EcooM Сяргей Мусіенка, перадае Расійская служба навін.

Як паведамляў Тэлеграф, паводле Выбарчага кодэксу Беларусі, для перамогі на выбарах кандыдату неабходна набраць больш за палову галасоў выбаршчыкаў. Выбары будуць прызнаныя адбыўшыміся, калі ў іх прыме удзел больш за 50% выбаршчыкаў.

Па дадзеных ЦВК на 14:00, выбарчыя ўчасткі ўжо наведала 65,2% выбаршчыкаў, гэта значыць фактычна выбары ў Беларусі ўжо могуць быць прызнаныя здзейсненымі.

На другім месцы Андрэй Саннікаў з 4,7%, на трэцім Уладзімір Някляеў — 4,3%, супраць усіх галасуе 5,7% выбаршчыкаў.

Как вам новость?
Головоломки