ЕС пачынае перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю

15.11.2010 16:48
Архив Редакция

Еўрапейская Камісія рэкамендавала Радзе міністраў ЕС ўпаўнаважыць Камісію для пачатку перамоўнага працэсу з Беларуссю па пагадненнях аб спрашчэнні працэдураў афармлення кароткатэрміновых візаў і аб рэадмісіі. Пра гэта паведамілі ў панядзелак, 15 лістапада, у прадстаўніцтве Еўрасаюза ў Беларусі.

Еўракамісія прапануе дзяржавам ЕС разгледзець спіс пытанняў, па якіх ЕС гатовы спрасціць працэдуры афармлення візаў. «Гаворка ідзе аб спрашчэнні працэдуры атрымання працяглых шматразовых візаў для падарожнікаў у ЕС, аб скасаванні альбо памяншэнні платы за візы для пэўных катэгорый грамадзян (спіс гэтых катэгорый яшчэ трэба вызначыць), аб вызначэнні тэрмінаў для апрацоўкі візавых заявак, а таксама аб магчымым зняцця візавых патрабаванняў для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў», — распавялі ў дыпмісіі.

У прадстаўніцтве Еўрасаюза, падкрэслілі, што спрашчэнне візавага рэжыму надзвычай важнае для грамадзян Беларусі. Новая сістэма прадугледжвае больш прадказальную і празрыстую працэдуру атрымання візаў, а таксама зніжэнне іх кошту ўдвая. Падобнае спрашчэнне палепшыць абмен і павялічыць колькасць кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і Еўрапейскага Саюза.

У той жа час, пагадненні забяспечаць прававыя падставы для вяртання грамадзян, якія нелегальна знаходзяцца на тэрыторыі ЕС, на тэрыторыю іх роднай краіны, адзначаецца ў паведамленні прадстаўніцтва ЕС.

Как вам новость?
Головоломки