Экспарт прадукцыі "Беллегпрама" вырас на чвэрць

08.02.2011 12:10
Архив Редакция

За 2010 год экспарт прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам" вырас, у параўнанні з 2009 годам, на 25,1% і склаў 620,3 млн. даляраў. За мінулы год прадукцыя пастаўлялася ў 57 дзяржаў. Імпарт канцэрна за гэты перыяд павялічыўся на 17,9% да 438,7 млн. даляраў, дадатнае сальда склала 181,5 млн. даляраў. 

У прыватнасці, экспарт у краіны СНД за 2010 год вырас на 29,1% да 531,1 млн. даляраў. Павелічэнне экспарту ў Расію за гэты перыяд складае 28,9% (495,5 млн. даляраў), паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

Што тычыцца краін далёкага замежжа, то ў іх пастаўлена на 5,8% прадукцыі больш — да 89,1 млн. даляраў, перадае БелаПАН.

У 2011 годзе «Беллегпрам» мае намер паставіць за мяжу сваёй прадукцыі на 20% больш.

Как вам новость?
Головоломки