Дзярждума РФ ўхваліла пагадненне з Беларуссю аб адзінай сістэме сувязі войскаў

23.03.2011 10:16
Архив Редакция

Дзярждума Расіі 22 сакавіка ратыфікавала беларуска-расійскае пагадненне аб стварэнні і функцыянаванні аб'яднанай сістэмы сувязі рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі. Дадзенае пагадненне, падпісанае 19 студзеня 2008 года, прадугледжвае стварэнне аб'яднанай сістэмы сувязі, з дапамогай якой будзе здзяйсняцца абмен усімі плынямі інфармацыі ў сістэме кіравання дадзенай групоўкі войскаў.

У пагадненні таксама агаворваецца, што ўваходзіць у кампетэнцыю міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі, у тым ліку па пытаннях забеспячэння рэжыму сакрэтнасці, перадае БелТА.

Згодна з дакументам, бакі самастойна забяспечваюць фінансаванне мерапрыемстваў па функцыянаванні і развіцці сіл і сродкаў сувязі, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў. Пры гэтым бакі павінны кіравацца нацыянальнымі нормамі, правіламі і працэдурамі бюджэтнага рэгулявання.

Как вам новость?
Головоломки