Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і бяспецы Кэтрын Эштан абвясціла 9 чэрвеня аб далучэнні яшчэ сямі еўрапейскіх краін да візавых і эканамічных санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і кіраўніцтва.
Паводле яе слоў, санкцыі, якія ЕС увёў 23 траўня, падтрымалі Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя, Албанія, Сербія і Ліхтэнштэйн. Усе гэтыя краіны па-рознаму ўдзельнічаюць ў працэсе інтэграцыі з Еўрасаюзам.
Кэтрын Эштан паведаміла, што ЕС прымае пад увагу такое рашэнне вышэйпералічаных дзяржаў і вітае яго.
Раней, як паведамляў Тэлеграф, да санкцыяў Еўрасаюзу далучылася таксама Нарвегія, што не ўваходзіць у ЕС.
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей