Чарга на жыллё ў Мінску за пяць гадоў вырасла больш як на траціну

25.05.2010 17:36
Архив Редакция

Чарга на жыллё ў Мінску за апошнія пяць гадоў вырасла больш як на траціну і на сённяшні момант каля 270 тыс. мінчукоў маюць запатрабаванне ва ўласных кватэрах. Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька. 

«Для гэтых 270 тысяч, калі мы маем на ўвазе будаўніцтва двухпакаёвай кватэры ў панэльным доме, кошт якога складае 650 даляраў за квадратны метр, трэба будаваць два мільёны квадратных метраў жылля кожны год», — цытуе «Еўрапейскае радыё для Беларусі» словы Мікалая Ладуцька.
«У нас цяпер ёсць 700 квадратных метраў жылля. Таму задача — павялічваць аб’ёмы ВУП і нарошчваць эканамічны патэнцыял і атрымліваць дадатнае сальда. Гэта свабодныя грошы, нашы грошы ў нашых банках у нашай эканоміцы, якія дазволяць, як у Нямеччыне, аддаваць крэдыт на 40 гадоў пад 5% гадавых», — сказаў старшыня Мінгарвыканкама.
Па словах Мікалая Ладуцька, сёння ўсе мінчукі, якія маюць патрэбу ў жыллі, могуць быць забяспечаны ім не раней чым праз дзесяць гадоў. «І гэта пры ўмове, што ў горадзе штогод будзе ўзводзіцца не менш за два мільёны квадратных метраў жылля», — яшчэ раз падкрэсліў ён.

Как вам новость?
Головоломки