Фонд "Гомельаблмаёмасць" прадаў частку дзяржпакету акцый ААТ «Мазырпіва». На конкурс, які адбыўся 17 лістапада, было выстаўлена 28,7% статутнага фонду прадпрыемства з пачатковай цаной у 480 млн. рублёў. Удзел у конкурсе прыняло адна беларуская юрыдычная асоба. Кошт продажу дзяржпакету акцый, а таксама пакупніка Дзяржкаммаёмасць не называе.
Паводле ўмоў конкурсу пакупнік абавяжацца ўкласці ў развіццё ААТ «Мазырпіва» не менш за 500 млн. рублёў, перадае АФН.
Да названага конкурсу доля дзяржавы ў УФ прадпрыемства складала 79,7%. Пасля завяршэння ўгоды доля дзяржавы ў Мазырпіва знізіцца да 51%.
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей