Белстат: сярэдні заробак у Беларусі за сакавік вырас на 7,8%

23.04.2010 11:33
Архив Редакция

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў Беларусі павялічылася ў сакавіку ў параўнанні з лютым на 7,8% (78,9 тыс. рублёў) і склала 1095,3 тыс. рублёў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Белстата, распаўсюджаным 23 красавіка. За перыяд са студзеня па сакавік 2010 года сярэдняя намінальная зарплата склала 1038,3 тыс. рублёў.

Рэальная заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх коштаў, у студзені-сакавіку 2010 года ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2009 года павялічылася на 5,1%, у сакавіку 2010 года ў параўнанні з лютым бягучага года — на 6,6%.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя заработная плата ў сакавіку 2010 года склала 1239,7 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1470,9 тыс., у арганізацыях транспарта — 1274,5 тыс., сельскай гаспадаркі — 693,8 тыс., гандлю і грамадскага харчавання — 1007,2 тыс рублёў.

У арганізацыях аховы здароўя сярэдняя зарплата склала 820,4 тыс. рублёў, у тым ліку лекараў — 1404,8 тыс., сярэдняга медыцынскага персанала — 799,7 тыс., ва ўстановах адукацыі — 755,9 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 863,7 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 1665,6 тыс. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки