Хакейны клуб МУС, за які выступае беларускі нападнік Аляксей Угараў, скараціў адставанне ад «Ак Барса» ў фінале плэй-офф КХЛ. У трэцім матчы серыі, які прайшоў 19 красавіка ў Казані, каманда з Балашыхі атрымала перамогу — 3:2 (1:1, 0:0, 2:1). Угараў адкрыў лік у гэтай сустрэчы і з дзевяццю шайбамі ўзначаліў спіс снайпераў плэй-офф.
Аляксей Угаров правёў на пляцоўцы 12 хв. 32 сек. На рахунку форварда два выніковыя ачкі: ён адкрыў лік у матчы і аддаў галявы пас падчас наступнага ўзяцця варотаў казанцаў. Аляксей нанёс два кідкі ў створ варотаў і зарабіў каэфіцыент карыснасці «-1», паведамляе БелТА.
Такім чынам, пасля трэцяга матчу «Ак Барс» вядзе ў серыі 2:1.
Наступныя паядынкі фінальнай серыі запланаваны на 20, 23 і, калі ўзнікне патрэба, 25 і 27 красавіка.
«Беларускі дэсант» у Кубку Гагарына: Аляксей Угараў (МУС, Балашыха) — 13 (9+4) бамбардзірскіх балаў, Канстанцін Кальцоў («Салават Юлаеў», Уфа) — 4 (3+1), Сяргей Дземагін («Нафтахімік», Ніжнекамск) — 2 (1+1), Аляксей Калюжны («Дынама», Масква) — 1 (1+0), Віктар Касцючонак («Спартак», Масква) — 1 (0+1).