Беларусь выдаткавала ў 2010 годзе 200 млн. даляраў на абарону раслін

26.01.2011 11:50
Архив Редакция

Беларусь у мінулым годзе выдаткавала 200 млн. даляраў на абарону раслін. Пра гэта паведаміў дырэктар Інстытута аховы раслін Сяргей Сарока. "У цяперашні час немагчыма ўявіць сабе вытворчасць такіх культур, як рапс, цукровыя буракі, бульба і нават лён без выкарыстання сродкаў абароны раслін", — сказаў ён. 

«Цяпер мы змагаемся з 300 відамі пустазелля, сотняй відаў хвароб, 65 відамі розных шкоднікаў», — адзначыў Сяргей Сарока, перадае БелаПАН.

Па словах дырэктара інстытута, у барацьбе за ўраджай выкарыстоўваецца больш за 300 прэпаратаў.

«За апошнія пяць гадоў у краіне практычна з нуля была выбудаваная сістэма вытворчасці ахоўных сродкаў», — сказаў Сяргей Сарока. У прыватнасці, зарабілі чатыры невялікія заводы, якія выпускаюць 37 відаў прэпаратаў. З 200 млн. даляраў 54 млн. пайшло на закупку прэпаратаў беларускай вытворчасці, адзначыў дырэктар Інстытуту аховы раслін.

Разам з гэтым, як ужо перадаваў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка збіраецца больш увагі надаць ахове і рацыянальнаму выкарыстанню ў Беларусі прыродных рэсурсаў. «Галоўны рэсурс нашай дзяржавы, акрамя народа, мазгоў і рук, — гэта той дар, які нам паднесла прырода ў выглядзе расліннага і жывёльнага свету», — заявіў прэзідэнт 24 студзеня.

Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў, што гэтаму напрамку мае намер надаваць першарадную ўвагу. «Гэта важная тэма для размовы», — падкрэсліў беларускі лідар.

Как вам новость?
Головоломки