Рэспубліка Беларусь пашырыла пералік прадукцыі, забароненай да ўвозу з Нямеччыны. Аб гэтым заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення ветэрынарыі міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Юры Піваварчык. "Уведзены часовыя абмежаванні на ўвоз з усёй тэрыторыі Германіі грузаў, падкантрольных дзяржаўнаму ветэрынарнаму нагляду", — паведаміў чыноўнік.
Пад забарону патрапіў 131 код тавараў па наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага кодэксу Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. Перш за ўсё, забарона закранула харчовую прадукцыю, таксама ўлады анулявалі выдадзеныя раней дазволы на ўвоз патэнцыйна небяспечнай прадукцыі, перадае БелТА.
«Да гэтага часу з боку дзяржаўнай ветэрынарнай службы Нямеччыны не паступіла вычарпальнай інфармацыі аб спісах фермаў і прадпрыемстваў, на якія паступаў камбікорм з утрыманнем дыяксіну, што перавышае дапушчальныя нормы», — распавёў Юры Піваварчык.
Чыноўнік дадаў, што Германія таксама не прадставіла спісы прадпрыемстваў і фермаў, з якіх маглі пастаўляцца ў Беларусь патэнцыйна небяспечныя жывёла і грузы, забруджаныя дыяксінам.
Як ужо паведамляў Тэлеграф, 11 студзеня Беларусь увяла забарону на ўвоз прадукцыі і кармоў з Германіі, паколькі больш чым на 4,7 тыс. нямецкіх фермах яйкі, кураціна і свініна былі заражаныя дыяксінам.