Беларусь — трэцяя сярод постсавецкіх краін СНД па росце коштаў у 2010 годзе

30.09.2010 16:57
Архив Редакция

Сярод краін былога Савецкага Саюза Рэспубліка Беларусь знаходзіцца на трэцім месцы па росце спажывецкіх коштаў за студзень-жнівень 2010 года. За дадзены перыяд кошты ў краіне выраслі на 5,1%. Першыя два месцы занялі Кыргызстан і Расія, кошты ў якіх павялічыліся адпаведна на 7,2% і 5,4%. Пра гэта сведчаць дадзеныя органаў статыстыкі постсавецкіх краін.

За Беларуссю размясціліся Арменія (5%), Таджыкістан (4,8%), Казахстан (4,6%), Украіна (4,3%), Грузія (4,1%), Малдова (3,7%), Эстонія (3,3%), Азербайджан (2,6%), Літва (2%) і Латвія (1,3%). Па Туркменістане і Узбекістане дадзеных няма, перадае БелаПАН.

Рост коштаў у жніўні склаў 2,3% у Грузіі, 1,9% — у Кыргызстане, 1,3% — у Арменіі, 1,2% ва Украіне, 1% у Таджыкістане і 0,7% у Азербайджане. У Беларусі, як і ў Расіі, цэны выраслі на 0,6%. Пры гэтым, у Казахстане і Эстоніі кошты не змяніліся, а ў Літве, Латвіі і Малдове зменшыліся адпаведна на 0,3%, 0,7% і 0,9%.

У 2009 годзе па ўзроўні росту спажывецкіх коштаў Беларусь заняла другое месца сярод постсавецкіх краін (10,1% пры прагнозе 9-11%), у першым квартале 2010 года — дзявятае, па выніках студзеня-красавіка — сёмае, студзеня-траўня — чацвертае, першага паўгоддзя і студзеня-ліпеня — пятае.

Как вам новость?
Головоломки