Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза заявіў, што беларускі аграпрамысловы комплекс "можа і павінен быць надзейнай крыніцай паступленняў валюты ў краіну". "Эфектыўнасць і экспарт — галоўныя прыярытэты развіцця аграпрамысловага комплексу на наступную пяцігодку", — падкрэсліў віцэ-прэм'ер.
Па словах намкіраўніка ўрада, у наш час улады распрацоўваюць асноўныя параметры вытворчасці сельгаспрадукцыі, якія будуць адлюстраваны ў праграме праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гады, перадае БелТА.
Іван Бамбіза дадаў, што саму праграму плануецца зацвердзіць на Усебеларускім сходзе.
Акрамя таго, намеснік прэм’ер-міністра адзначыў, што ўрад не мае намеру забараняць імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі, аднак, падкрэсліў ён, гэта не павінна аказваць негатыўнага ўплыву на беларускіх вытворцаў прадукцыі АПК.
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей