Аўтамабільнае паліва ў Беларусі падаражэла на 3-14%

09.06.2011 12:29
Архив Редакция

Нягледзячы на тое, што дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" па патрабаванні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з 9 чэрвеня знізіў раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва, у параўнанні з 6 чэрвеня аўтааматары ўсё роўна засталіся ў страце, паколькі рост коштаў склаў 3-14%. Больш за ўсё падаражэла дызельнае паліва, кошт якога вырас на 14,1% з 3900 да 4450 рублёў за літр.

Кошт літра бензіну маркі «Нармаль-80», як перадае карэспандэнт Тэлеграфа, падвысіўся на 3,9% з 3850 да 4000 рублёў, Аі-92 — на 6,3% з 3950 рублёў да 4200, Аі-95 і АІ-95- еўра — на 3,4% з 4350 рублёў да 4500.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у ноч на 7 чэрвеня канцэрн «Белнафтахім» падняў
раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва. Кошт ДТ склаў 5100 рублёў за
літр, бензіну А92 — 5100 рублёў за літр, А95 — 5800 рублёў за літр, А80 —
4950 рублёў за літр. У сярэднім цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца
праз АЗС, павялічыліся на 31%.

У адказ на гэта ў Мінску ўвечары 7 чэрвеня прайшла маштабная акцыя пратэсту аўтааматараў, у якой, па ацэнцы, арганізатараў удзельнічала каля 1,6 тыс. чалавек.

На
наступны дзень прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся
знізіць з раніцы 9 чэрвеня кошты на паліва для аўтамабіляў. «Давайце
дамовімся: паліва з заўтрашняе раніцы будзе не 5,2-5,1 тыс. рублёў, а
максімум 4,5 тыс. рублёў», — заявіў ён.

Как вам новость?
Головоломки