ААН: Беларусь у ліку краін з высокім узроўнем пісьменнасці

24.02.2011 15:10
Архив Редакция

Паводле Дакладу ПРААН аб развіцці чалавека ў 2010 годзе, Беларусь увайшла ў лік краін з высокім узроўнем пісьменнасці дарослага насельніцтва — 99,7%. Пра гэта заявіла прадстаўніца Беларусі пры ААН Зоя Калантай, выступаючы на 55-й сэсіі Камісіі па становішчы жанчын. Яна таксама адзначыла, што краіна датэрмінова выканала мэту развіцця тысячагоддзя, дасягнуўшы ўсеагульнай пачатковай адукацыі.

Так, па словах Зоі Калантай, у Беларусі 100% дзяцей ахоплены пачатковай і базавай сярэдняй адукацыяй. «З задавальненнем адзначаем, што ў дакладзе Генеральнага сакратара ААН да 55-й сэсіі Камісіі па становішчы жанчын знайшла адлюстраванне інфармацыя Рэспублікі Беларусь аб нацыянальным вопыце ў галіне гендэрнай роўнасці, уключаючы стварэнне ўмоваў і магчымасцяў па працаўладкаванні жанчын», — адзначыла прадстаўніца Беларусі, перадае Цэнтр навінаў ААН.

Зоя Калантай паведаміла, што ў краіне жанчыны і мужчыны маюць аднолькавыя ўмовы пры выбары прафесіі, спецыяльнасці, доступу да адукацыі і атрымання дыпломаў ва ўсіх навучальных установах. Акрамя таго, сярод аспірантаў доля жанчын складае да 58,4%, кандыдатаў навук — 36,9%, дактароў навук — 16,8%.

Таксама дыпламат распавяла, што ў Беларусі дзейнічаюць лакальныя рэсурсныя цэнтры для навучання жанчын асновам прадпрымальніцтва, ім аказваецца дзяржпадтрымка пры адкрыцці ўласнай справы. Як следства, у 2010 годзе жанчын было каля 47% сярод грамадзян, якія атрымалі пазыкі і субсідыі на прадпрымальніцкую дзейнасць.

Как вам новость?
Головоломки