28.04.2021 11:20
Редакция Імпрэза адбудзецца 15 траўня ў Палацы культуры імя Шарко. Квіткі ад 30 рублёў на сайце і ў касах Kvitki.by.
Самабытнае этна-трыа “Троіца” вядомае і ў Беларусі, і далёка за яе межамі. Утвораны 25 год таму, калектыў паспеў аб’ездзіць некалькі дзясяткаў краінаў і даць сотні выступаў на невялікіх пляцоўках і найбуйнейшых фестывалях. Сёлета ўпершыню за год “Троіца” выступіць у Мінску; на імпрэзе прагучыць адмысловая праграма з апошніх песень і класікі першых альбомаў.
Увага: колькасць месцаў абмежаваная 50% залы.
15 траўня, 19:00
Палац культуры імя Шарко (вул. Уральская, 3)
Квіткі: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/folklor/kancert-etna-trya-troca-331792/
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей