Белы колер у інтэр’еры — гэта заўсёды адважнае рашэнне, а калі справа тычыцца падлогi, то гэта ўжо сапраўдная авантура. Але ж такі, як і ўсе добрыя авантуры, яна варта затрачаных сродкаў — як матэрыяльных, так і сродкаў фантазіі і ўяўлення.
Белая паркетная дошка — гэта не проста элемент інтэр’еру, гэта яго аснова, ад якой будзе залежаць выбар колеру і стылю мэблі, сцен і нават аксэсуараў.
Гучыць занадта складана? А зараз уявіце прастор, свабоду і лятучую лёгкасць, якую надасць вашаму пакою паркетная дошка белага колеру. Яна вас абмяжоўвае, але яна ж і адкрывае перад вамі новыя гарызонты. Скандынаўскі стыль? Чорна-белы дызайн? Стыль кантры або рустык? Яркі, незвычайны колер сцен, якому трэба надаць збалансаванасці?
Паркетная дошка — адказ на ўсі гэтыя пытанні! Такі паркет стварае непаўторную атмасферу чысціні і празрыстасці, якая становіцца гарантам утульнасці і цеплыні.
На першы погляд можа здацца, што белы колер задужа сумны ў сваёй аднабаковасці, але не спяшайцеся рабіць канчатковы вывад. Ваша падлога можа быць розных адценняў. Так, белы колер куды больш разнастайны, чым мы думаем! Шукаеце марозной свежасці? Спыніцеся на класічным белым. Хочаце надаць вашаму пакою асасаблівай пяшчотнасці? Для гэтага існуе розавае адценне. Вас вабіць стрыманая строгасць? Тады выбірайце жамчужна-шэры. А як наконт слановай косткі ці лёгкай пенкі капучына? Усё залежыць ад густу і пераваг чалавека, які выбірае.
Але на разнастайнасці адценняў разнастайнасць белай паркетнай дошкі не заканчваецца. Каб адценне колеру стварала цэласны вобраз, ён павінен спалучацца з канкрэтным пакрыццём, якое таксама гуляе важную ролю ў стварэнні агульнага дызайну. Белы колер зможа раскрыть свае новыя грані ў залежнасці ад таго, чым пакрыта паверхня дошкі. Гэта можа быць бліскучы лак, стрыманы матавы слой аб ласкавае алейнае пакрыццё.
Белая паркетная дошка — гэта яшчэ і доўгатэрміновае рашэнне. Па-першае, таму, што сам матэрыял вельмі моцны. А ў адрозненні ад ламіната, ён яшчэ і больш натуральны.
Па-другое, белы заўсёды ў модзе. Многія іншыя колеры то набываюць, то страчваюць прыхільнасць дызайнераў, а белы карыстаецца і будзе карыстацца іх даверам, таму што гэта не той колер, пад які прыстасоўваюцца, гэта колер, які дыктуе свае правілы.
Спадяемся, мы змаглі пераканаць вас у тым, что белы колер для падлогі — гэта стыльнае рашэнне, якое забяспечвае творчаю свабоду і ніколі не страціць сваё актуальнасці. Да таго ж ён падыходзіць усім. Вам застаецца толькі адважыцца і белая паркетная дошка абавязкова апраўдае вашы чаканні!