Дзе шукаць жыллё, калі хочаш, каб дзеці хадзілі ў беларускамоўны садок і школу? Сумная мапа для бацькоў беларусаў

Звычайна людзі шукаюць сабе жыллё па некалькіх параметрах. Перш за ўсё, зразумела, па цане. А вось на другім месцы (асабліва для тых, у каго ёсць дзеці) знаходзіцца наяўнасць школ і дзіцячых садкоў. Сёння бывае складана знайсці не только добрую школу ці гімназію, а нават увогуле хоць якую-небудь школу. Яшчэ большыя праблемы будуць у тых бацькоў, якія хочуць, каб іх дзеці навучаліся на беларускай мове. Сённня, у Міжнароджны дзень роднай мовы, мы разам з ТБМ высвятляем, дзе такія школы і садкі ёсць, а таксама спрабуем зразумець, чаму іх так мала. Да таго ж — мы стварылі карту беларускамоўных школ і садкоў у Беларусі.

«Зараз мы назіраем няпросты шлях павароту да роднай мовы»

Старшыня Таварыства беларускай мовы і былы депутат Палаты Прадстаўнікоў Алена Анісім летась паспрабавала высветліць стан беларускамоўнай адукаціі ў Беларусі. Для гэтага яна даслала дзясяткі запытаў по раёнах краіны. Адказы прыйшлі не ад усіх. І нават у тых адказах, што ёсць, часам змешчаны проста адпіскі. Напрыклад:

Дзе шукаць жыллё, калі хочаш, каб дзеці хадзілі ў беларускамоўны садок і школу? Сумная мапа для бацькоў беларусаў
Дзе шукаць жыллё, калі хочаш, каб дзеці хадзілі ў беларускамоўны садок і школу? Сумная мапа для бацькоў беларусаў

Таму мы разам з Таварыствам беларускай мовы сабралі далёка не ўсе патрэбныя звесткі, аднак і яны паказваюць, што беларуская мова ў адукацыі выціснутая (ў асноўным) за межы гарадоў. Алена Анісім каменціруе сітуацыю з беларускамоўным навучаннем у дзіцячых садках і школах так:

У нашай краіне пасля рэферэндуму 1995 года быў узяты курс на поўнае знішчэнне адукацыі на беларускай мове. Таму не было створана ніводнай дзяржаўнай навучальнай установы на беларускай мове вышэйшай адукацыі, беларускую мову выцеснілі з сярэдне-спецыяльных устаноў. У педуніверсітэтах настаўнікаў розных прадметаў вучылі толькі па-руску. У выніку ў школы з беларускай мовай навучання прыходзілі выпускнікі-педагогі без прафесійнага валодання роднай мовай.

Таму нават у тых вясковых школах, якія ёсць, працэс навучання даволі часта вядзецца па-руску. Паколькі ў сувязі з моцнымі ўнутранымі працэсамі міграцыі ў горад моладзь мала застаецца ў вёсцы, то адпаведна колькасць школ там змяншаецца. У гарадах жа пасля рэферэндуму не адкрылася ніводнай школы з беларускай мовай навучання. Выключэнне — 23-я гімназія ў Мінску, адчыненая высілкамі бацькоў і Мінскай гарадской арганізацыі ТБМ, якую я ў той час узначальвала. Таму асноўнае пытанне — адсутнасць перспектывы навучання на беларускай мове ў ВНУ.

Зараз мы назіраем няпросты шлях павароту да роднай мовы з боку розных прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Гэты працэс падштурхнулі працэсы ва Украіне, Крыме, ДНР… Тое, што мы даўно сцвярджалі пра непасрэдную сувязь мовы і незалежнасці Беларусі, пачалі разумець і некаторыя дзяржаўныя мужы. Самае галоўнае — нам трэба штодня гаварыць па-беларуску ўсюды, з усімі. Дамагацца адкрыцця школ і садкоў на беларускай мове, А таксама дамагчыся дзейнасці на пачатку хаця б аднаго ўніверсітэта з навучаннем на роднай мове.

Беларуская мова сыходзіць у вёску, але і там яна паступова знікае

Два гады таму Мінадукацыі прызнала праблемы з недахопам беларускамоўных школ. Тады чыноўнікі заяўлялі, што ў краіне дзейнічала 2845 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з якіх  у 1325 (46,6%) навучанне вядзецца па-беларуску: «Колькасць беларускамоўных устаноў адукацыі вялікая, але ў асноўным яны знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. У нас ёсць праблема з тым, каб ўстановы сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання ствараліся ў абласных цэнтрах, гарадах, дзе колькасць такіх устаноў сярэдняй адукацыі нязначная».

Больш дакладных і актуальных афіцыйных звестак ад Мінадукацыі мы не знайшлі. Аднак у статыстычным зборніку «Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь у лічбах» за 2019 год ёсць некаторыя цікавыя факты.

Так, па стане на 5 верасня 2018 года, у краіне дзейнічае 3803 дзіцячыя садкі. Аднак колькасць іх зніжаецца. Гэта можна ўбачыць у наступнай табліцы:

Дзе шукаць жыллё, калі хочаш, каб дзеці хадзілі ў беларускамоўны садок і школу? Сумная мапа для бацькоў беларусаў

Па стане на 1 верасня 2018/2019 навучальнага года ў Беларусі дзейнічае 3035 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аднак у 2018 годзе на беларускай мове навучаліся толькі 111 тысяч чалавек (11,1% ад агульнай колькасці).

Дзе шукаць жыллё, калі хочаш, каб дзеці хадзілі ў беларускамоўны садок і школу? Сумная мапа для бацькоў беларусаў

Карта беларускамоўных школ і дзіцячых садкоў

З тых даных, якія атрымалася сабраць, мы стварылі карту-інфаграфіку. Тут паказана дзе больш за ўсё знаходзіцца беларускамоўных школ і садкоў. Бачна, што большасць з iх знаходзіцца ў сельскай мясцовасці.

Усе школы і дзіцячыя садкі, якія улічаны ў нашай інфаграфіцы вядуць не толькі навучанне, але і справаздачу на беларускай мове.

У звестках для інфаграфікі некаторыя ўстановы палічаны двойчы — і як школа, і як садок, бо вельмі часта ў сельскай мясцовасці працуюць не школы ці садкі асобна, а вучэбна-педагагічныя комплексы.

Калі вы ведаеце, колькі беларускамоўных школ і садкоў ёсць у вашым раёне ці горадзе, то, калі ласка, дасылайце гэтыя звесткі на электронны адрас editor(сабачка)realt.by. Мы будзем дапаўняць нашу карту.

Чытайце таксама:

Купляем кватэру з месцам у гімназіі — інфаграфіка аб рынку нерухомасці для бацькоў

Как вам новость?
Головоломки